На дадзены момант падатковыя органы накіравалі ўжо больш за 70 тысяч паведамленняў патэнцыйным плацельшчыкам збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. Праўда, як паведамляе БелТА са спасылкай на МПЗ, пакуль улады вырашылі не прыцягваць да адказнасці тых, хто не заплаціў збор у казну.

Пры гэтым, як распавяла намеснік начальніка ўпраўлення падаткаабкладання грамадзян, дэкларавання даходаў і маёмасці галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб МПЗ Марына Побаль, 15 тысяч з іх змаглі даказаць сваё права не плаціць гэты збор. Атрымліваецца, што кожны чацвёрты з тых, хто атрымаў «ліст шчасця» ад падатковай, змог даказаць, што не з'яўляецца дармаедам.

Як распавяла Марына Побаль, ад плацельшчыкаў паступіла ўжо 3 мільёны рублёў (гаворка пра новыя грошы), пры гэтым 1 мільён грамадзяне заплацілі датэрмінова - узамен на 10-працэнтную зніжку на падатак.

Пакуль чыноўнікі вырашылі не прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці тых, хто не заплаціў збор.

- У сувязі з планаваным унясеннем змяненняў у дэкрэт фізічныя асобы, у якіх тэрмін выплаты наступіў 15 лістапада, часова не будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці да ўстанаўлення канкрэтных тэрмінаў выплаты, - распавяла Марына Побаль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0