Новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп стаў чалавекам года па версіі часопіса Time.

У шорт-ліст рэйтынгу 2016 года ўвайшлі 11 намінантаў, сярод якіх экс-кандыдат у прэзідэнты ЗША Хілары Клінтан, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, заснавальнік брытанскай Партыі незалежнасці (UKIP) Найджэл Фарадж, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, адзін з распрацоўшчыкаў і заснавальнікаў Facebook Марк Цукерберг.

Дадзеную намінацыю Time прысуджае з 1927 года. Часопіс выбірае чалавека, які аказаў найбольшы ўплыў на падзеі адыходзячага года.

«Гэта вялікі гонар. Для мяне гэта значыць вельмі шмат», — сказаў сам Трамп у інтэрв'ю NBC адразу пасля аб'яўлення вынікаў у эфіры тэлеканала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?