Здача экзаменаў на права стаць кіроўцам для некаторых ператвараецца ў сапраўдны марафон. Як адзначаюць у абласным упраўленні ДАІ, тут ёсць нават свайго роду рэкардсмены, піша газета «Гродзенская праўда».

Да прыкладу, 21-гадоваму жыхару Гродна для атрымання правоў спатрэбілася 75 спроб на працягу амаль трох з паловай гадоў. Жыхар Ваўкавыска, 1973 года нараджэння, для атрымання права на кіраванне мапедам на працягу двух гадоў 80 разоў здаваў тэарэтычны этап. Але ўсіх абышоў гродзенец 1966 года нараджэння, які да запаветнай мэты ішоў два гады і дзесяць месяцаў. За гэты час тэорыю ён здаваў 30 разоў, а практычнае кіраванне — 56.

Варта адзначыць той факт, што ўся тройца сваiм адказнымі законапаслухмянымі паводзінамі ў далейшым даказала абгрунтаванасць атрымання вадзіцельскіх пасведчанняў. А вось жыхар Гродзенскага раёна, 1972 года нараджэння, які займаў чацвёртую пазіцыю «табеля аб рангах»,пасля змарнаваў усю працу. Вытрымаўшы выпрабаванні толькі з 71-га разу, ён у выніку быў абвінавачаны ў кіраванні машынай у стане алкагольнага ап'янення. У выніку цяпер пазбаўлены правоў. Ці замахнецца з другога падыходу на рэкорд, пакажа час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0