Лідар французскай ультраправай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Ле Пен заклікала не дапускаць дзяцей-замежнікаў да бясплатнай адукацыі, піша ВВС.
AFP
Выступаючы ў Парыжы, Ле Пэн абмовілася, што не мае нічога супраць замежнікаў.
«Але я кажу ім: калі вы прыехалі ў краіну, не чакайце, што пра вас тут паклапоцяцца або што вашыя дзеці атрымаюць тут бясплатную адукацыю», — сказала яна.
Лідар французскіх нацыяналістаў Марын Ле Пэн — адна з галоўных кандыдатаў на пост прэзідэнта Францыі. Палітолагі і вынікі нядаўніх апытанняў прагназуюць, што на прэзідэнцкіх выбарах, прызначаных на май 2017 года, Ле Пэн пройдзе ў другі тур.