У фуд-корце новага ГЗЦ «Galleria Minsk», які адкрыецца 17 снежня, будзе прадстаўленая ўкраінская франшыза «Salateira», якая спецыялізуецца на салатах, пастах і сэндвічах.

Франшыза мае восем кафэ у Кіеве. У Мінску «Salateira» адкрываецца ўпершыню.

Кафэ ў Мінску вырашылі беларусізаваць, таму ўсё меню аформленае цалкам па-беларуску. Але ўладальнікі кафэ не пільна правяралі адпаведнасць слоў, таму меню выйшла з некаторымі памылкамі.

«Лісця салата» замест правільнага «лісты салаты», «інградыентаў» замест «інгрэдыентаў»

«Лісця салата» замест правільнага «лісты салаты», «інградыентаў» замест «інгрэдыентаў»

А тут «салата» ўжо правільная

А тут «салата» ўжо правільная

«За дадаткову плату»

«За дадаткову плату»

Безумоўна, кампанія хацела такім чынам прыцягнуць кліентаў, але меню патрабуе дапрацоўкі. Як вы лічыце, ці павінны замежныя брэнды/сеткі харчавання надаваць увагу беларускай мове з прыходам на наш рынак?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?