Міністры абароны Польшчы і Украіны Антоні Мацярэвіч і Сцяпан Палтарак падпісалі пагадненне пра супрацоўніцтва ў сферы абароны і абароннай прамысловасці, піша партал janes.com.

Усяго пагадненне, падпісанне якога адбылося ў гадавіну прызнання Польшчай незалежнасці Украіны, закранае 24 розныя сферы.

«Гэты дакумент дазволіць нам дасягнуць абсалютна новага ўзроўню супрацоўніцтва паміж польскім і ўкраінскім абароннымі сектарамі», — адзначыў Сцяпан Палтарак.

Раней з'яўлялася інфармацыя, што дзве краіны абмяркоўваюць магчымасць сумеснай вытворчасці вайсковых верталётаў для абедзвюх армій і іх саюзнікаў. 

wikimedia.org

wikimedia.org

Таксама дзейнічае літоўска-ўкраінска-польская брыгада, штаб якой знаходзіцца ў Любліне, а падраздзяленні з розных краін перыядычна збіраюцца для правядзення сумесных вучэнняў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?