Кіеўскія паліцыянты знайшлі кватэру з рэчамі украінскага прэм'ера-ўцекача Мікалая Азарава. Пра гэта паведамляе выконваючы абавязкі кіраўніка Нацыянальнай паліцыі Вадзім Траян у фэйсбуку, піша «УП».

Тут і ніжэй фота з фэйсбука Вадзіма Траяна

Тут і ніжэй фота з фэйсбука Вадзіма Траяна

«Кватэра-склад, набітая гаспадарчымі торбамі з каштоўнымі рэчамі і творамі мастацтва, знаходзілася ў Дарніцкім раёне сталіцы», — удакладніў Траян.

 

Па словах Траяна, паліцыянты натыкнуліся на яе «падчас адпрацоўкі» і, атрымаўшы ўсе дазвольныя дакументы, аператыўнікі разам з адвакатам зайшлі ў кватэру.

«Дзясяткі абразоў і рэлігійных кніг, датаваных 19 стагоддзем, арыгіналы (згодна з высновамі экспертаў) твораў жывапісу Іллі Рэпіна, Васіля Трапініна і Нікаса Сафронава. А яшчэ сталовае срэбра, памятныя манеты, узнагародная зброя з дазволамі на імя «прэм'ера-ўцекача» і нават казацкая шабля», — пералічвае Траян знойдзенае.

 

 

«Таксама ў кватэры былі знойдзеныя ўзнагароды і віншаванні ад кіраўніцтва РФ, якія палітэмігрант-няўдачнік атрымліваў нават падчас трагічных падзей Рэвалюцыі Годнасці», — дадае ён.

 

 

 

Паводле папярэдняй інфармацыі, кошт знаходкі ацэньваецца ў некалькі мільёнаў даляраў ЗША, удакладніў кіраўнік вобласці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мікалай Азараў як паплечнік Віктара Януковіча быў прэм'ер-міністрам Украіны з 11 сакавіка 2010 года па 28 студзеня 2014 года, а таксама першым віцэ-прэм'ерам і міністрам фінансаў у першым і другім урадах Януковіча, яшчэ раней узначальваў Падатковую адміністрацыю.

Пасля Майдана 2013-2014 года Азараў уцёк з Украіны. З 3 чэрвеня 2014 года ён знаходзіцца ў вышуку Службы бяспекі Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?