Кінакампанія Sony Pictures выпусціла першы трэйлер фільма «Чалавек-павук: Вяртанне дадому». Да гэтага публікаваўся толькі кароткі тызер да новага фільма.
FIRST OFFICIAL Trailer for Spider-Man: Homecoming / Jimmy Kimmel Live
Карціна выйдзе на экраны ў ліпені 2017 года. Пітэра Паркера (ён жа Чалавек-павук) грае Том Холанд, які нядаўна з'явіўся ў гэтай ролі ў фільме «Першы мсціўца: супрацьстаянне». Згодна з сюжэтам Паркеру дапамагае Тоні Старк («Жалезны чалавек»), але, як відаць з трэйлера, ён не вялікі майстар даваць каштоўныя парады.