«Расквітнела кумаўство, кіруючыя пасады займаюць людзі без профільнай адукацыі, няздольныя кіраваць чым бы то ні было. Паволі улада ў «ЛНР» набліжаецца да краху, а людзі, якія больш ці менш здольныя кіраваць, ужо выконваюць задачы для Украіны. Калі цяпер нешта не памяняць, то баюся, што вынікі будуць сумнымі», — распавёў у інтэрв'ю Росбалту былы верхавод «ЛНР» Валерый Болатаў.

Акрамя гэтага, па яго словах, насельніцтва ў псеўдарэспубліцы абклалі данінай.

«Мне вельмі шмат бізнэсменаў пішуць, што цяпер там дзеецца нейкае цемрашальства: усё абкладзена падаткамі, якія ў выніку сыходзяць невядома куды — нават Украіне, а ў «ЛНР» як не было фінансаў, так і няма, як і эканомікі. Народ абіраюць, замест таго, каб дапамагаць яму. Усіх абклалі данінай. Нават гуманітарная дапамога людзям не дастаецца. Яна прадаецца ў крамах, якія належаць Ігару Платніцкаму, яго жонцы, сваякам. Выдаюць дапамогу толькі некаторым. Робіцца ўсё, каб «зліць» рэспубліку», — сказаў ён.

Раней ён заявіў, што цяперашняга «лідара» самаабвешчанай рэспублікі Ігара Платніцкага здымуць ужо ў бліжэйшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?