23 снежня а 18-й гадзіне, Прэс-клуб (Мінск, вул. Веры Харужай, 3-601) і Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашаюць на імпрэзу, у якой возьмуць удзел:
- Андрэй Хадановіч з музыкантамі
- Міхаіл Валодзін
- Юрась Ускоў
У апошнюю пятніцу перад Калядамі арганізатары прапаноўваюць паспяваць песні Леанарда Коэна — на беларускай і ў арыгінале.
Леанард Коэн (1934-2016) — культавы канадскі паэт, раманіст і музыка, сусветна вядомы спявак.
На беларускую мову вершы Коэна перакладала Вальжына Морт. Песні Коэна перакладае і спявае Андрэй Хадановіч.
Натхніцца і вывучыць словы можна тут: Леанард Коэн у перакладах Андрэя Хадановіча (+відэа)
Гэтая падзея на ФБ.





