Мінабароны Расіі звольніла 12 чачэнскіх вайскоўцаў за адмову ехаць у Сірыю для ўдзелу ў баявых дзеяннях. Пра гэта са спасылкай на неназваныя крыніцы ў МУС Чачні паведамляе «Кавказский узел».

Па інфармацыі выдання, чачэнцы служылі ў батальёне ваеннай паліцыі ў Ханкале. Суразмоўца «Кавказского узла» заўважыў, што ахвотных адправіцца ў Сірыю дастаткова, бо ім абяцана большае грашовае забеспячэнне і льготы.

Афіцыйнага пацвяржэння гэтай інфармацыі няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0