Рэдакцыя «Нашай Нівы» праводзіць першы грамадскі збор сродкаў на расследаванні.
Тыя, хто дапаможа на максімальна магчымую суму — 1000 рублёў, — атрымае джэк-пот. Рэдакцыя прыедзе да вас і пасадзіць бульбу.
Блогер Эдуард Пальчыс знайшоў патэнцыйнага плацельшчыка гэтай сумы.
«На месцы Наталлі Качанавай я б пералічыў 1000 рублёў «Нашай Ніве», і паглядзеў, як увесну Панкавец і Недаверкаў на вачах ва ўсёй «эліты» хілілі б спіны, успахваючы элітную зямлю Драздоў-2»,— пажартаваў ён.
* * *
Чытайце таксама: