12 сьнежня вакаліст і заснавальнік рэгі-гурту Клім Малажавы асуджаны Маладзечанскім раённым судом да 9 гадоў зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Яго абвінавацілі ў незаконным абарачэньні наркотыкаў.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў вакаліст гурту Андрэй Багамолаў, які прысутнічаў на ўсіх шасьці пасяджэньнях суду.

«Справа вялася практычна са словаў аднаго чалавека, галоўнага сьведкі супраць Кліма — знакамітага беларускага музыкі Косьці Гарачага. Пракурор адразу запрасіў 9 гадоў узмоцненага рэжыму. Чамусьці ў працэсе ня быў устаноўлены геном, у тэлефонных размовах не вялася гаворка пра набыцьцё. То бок уся справа была выбудавана на словах аднаго чалавека. Як не круці, 9 гадоў — гэта многа».

Асуджаныя таксама і двое сяброў Кліма: Косьця Гарачы атрымаў тры гады ўмоўна, а дызайнэр гурту Сазонаў два гады «хіміі».

Кліма Малажавага затрымалі 27 ліпеня. Таму да свайго 10-годзьдзя гурт выпусьціў свой новы альбом безь яго ўдзелу.

Таксама Botanic Project запісаў песьню «А хто там ідзе?» на верш Янкі Купалы 1905—1907 гадоў і музыку песьні «Exodus» славутага ямайскага рэгі-сьпевака Боба Марлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0