На аўкцыён выстаўленае кароткае спатканне з Іванкай Трамп — дачкой будучага кіраўніка Белага дома.

hypeline.org

Інфармацыя пра незвычайны лот размешчаная на сайце CharityBuzz.com. Загаловак абвяшчае: «Атрымай асалоду ад кавы з Іванкай Трамп у Нью-Ёрку ці Вашынгтоне».

На дадзены момант стаўкі здзейсненыя 15 разоў, сума лота складае $24 тысяч. Да канца аўкцыёну застаецца сем дзён, завершыцца ён 20 снежня.

Сума, якую планавалі выручыць за лот арганізатары, складае $50 тысяч.

Адзначаецца, што пераможца аўкцыёну павінен будзе спачатку прайсці рэвізію анкетных дадзеных, а ўжо затым адправіцца на спатканне ў нью-ёркскі Trump Tower або вашынгтонскі Trump International.

У апісанні лота гаворыцца, што ў Іванкі трое дзяцей. У вольны час яна любіць падарожнічаць, гатаваць і даглядаць сад разам са сваімі дзецьмі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0