Следчы камітэт завяршыў расследаванне нападу на настаўніцу ў мінскай гімназіі №74.

Пра гэта ў адказ на запыт Еўрарадыё паведаміў начальнік аддзела інфармацыі цэнтральнага апарата СК Сяргей Кабаковіч. У хуткім часе матэрыялы па справе будуць накіраваныя ў суд.

Здарэнне адбылося больш за паўгода таму, 23 мая: вучань 9 класа гімназіі напаў на настаўніцу рускай мовы і літаратуры. Падазраваны ўзяты пад варту ў той жа дзень.

«Працягласць расследавання па крымінальнай справе ў дачыненні да вучня 9-га класа звязаная з правядзеннем вялікага аб'ёму следчых дзеянняў і экспертных даследаванняў, — інфармуе СК у лісце. — Тэрміны расследавання рэгламентаваныя артыкулам 190 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь».

Суд над 16-гадовым Д. мае быць закрытым і пачнецца да Новага года.

Тым часам, настаўніца паправілася і выйшла на працу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0