Набліжаюцца калядныя й навагоднія сьвяты, якія для многіх з нас стануць часам цудоўных падарункаў. Акурат да іх рэдакцыя «Arche» прымеркавала самы вялікі распродаж часопісаў і кніг, добра зьменшыўшы на іх цэны. Зьніжкі дасягаюць 65%!
Усяго на распродаж выстаўляюцца 36 папяровых выданьняў і 24 электронныя выданьні
(у фарматах PDF і EPUB) на самую разнастайную, але перадусім гістарычную тэматыку. У электронным выглядзе прапаноўваюцца рэдкія й папулярныя выданьні, папяровыя наклады каторых ужо скончыліся.
Усе выданьні ў рамках акцыі можна заказаць ад 14-га сьнежня 2016 г. да 14-га студзеня 2017 г.
Поўны пералік выданьняў з апісаньнямі й прывабнымі цэнамі даступны на гэтай старонцы.





