Самалёт з Германіі з 50 дэпартаванымі афганскімі бежанцамі прыбыў у Кабул. Гэта першая група афганцаў, высланная на радзіму, пасля таго як улады Германіі адмовілі ім у прадастаўленні прытулку, піша ВВС. 

Дамоўленасць аб прымусовым вяртанні мігрантаў была дасягнутая паміж уладамі Германіі і Афганістана ў кастрычніку гэтага года.

Праціўнікі дэпартацыі заяўлялі, што афганцам на радзіме пагражае небяспека.

У 2015 годзе ў Германію нелегальна ці напаўлегальна праніклі каля мільёна мігрантаў — пераважна грамадзяне Сірыі, Ірака і Афганістана.

Па ацэнцы міністэрства ўнутраных спраў краіны, цяпер у Германіі знаходзяцца каля 250 тысяч афганцаў.

У лістападзе нямецкія СМІ паведамілі, што ўрад плануе выслаць з краіны каля 12 тысяч афганцаў.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?