Такім чынам, мне загадана сабраць 5 кг паперы або 20 кг металу, можна рыззё і бітае шкло. Такія ўмовы знаходжання на біржы працы. Выдадзены бланк, дзе на працягу двух дзён я павінен прыйсці ў арганізацыю і збіраць усё гэта.

Я, як законапаслухмяны грамадзянін, прыйшоў ва ўказанае месца і знайшоў аднаго з намеснікаў арганізацыі. Перад працай я папрасіў выклікаць санстанцыю для дазволу мне лазіць па памыйніцах, а таксама міліцыю для дазволу красці металалом. Падпісаць са мной дамову, прайсці медкамісію, прайсці інструктаж па тэхніцы бяспекі, выдаць спяцоўкі…

Чыноўнік паглядзеў на мяне і спытаў: «Вы хочаце, каб я запісаў вам здачу сыравіны?» Я адказаў, што лічу ўсе адпрацоўкі няправільнымі і таму такія мае дзеянні. Чыноўнік намаляваў мне 18 кг замест 5, паставіў пячатку. Я аднёс даведку ў райвыканкам і таксама выказаў сваё меркаванне таварышам, якія курыруюць службу занятасці. У адказ мне абяцалі адправіць кідаць гной на ферме.

Ну што ж, метад абароны выпрабаваны, юрыст сказаў мне, што я маю рацыю. Патрабуйце ўсюды выканання законаў, гэтага баяцца чыноўнікі больш за ўсё. Хопіць трываць самадурства ўказаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?