Вид на жилой дом в Китае. Архивное фото

Ілюстрацыйнае фота Reuters

Інцыдэнт адбыўся, калі дзяўчынка гуляла ў двары. Бутэлька трапіла ў галаву дзіцяці, праламіўшы чэрап. Ад удару дзяўчынка страціла прытомнасць і была шпіталізаваная ў цяжкім стане. На лячэнне і рэабілітацыю дачкі сям'я выдаткавала больш за 80 тысяч юаняў.

Бацькі беспаспяхова спрабавалі высветліць, хто менавіта выкінуў бутэльку з акна, пасля чаго падалі пазоў з патрабаваннем кампенсацыі ў памеры 300 тысяч юаняў да ўсіх 448 жыхароў дома.

Суд пастанавіў, што кожны з іх павінен выплаціць кампенсацыю ў памеры 360 юаняў. Як адзначае выданне, жыхары, якія прысутнічалі на судзе, пагадзіліся з такім рашэннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0