Галоўнай медыйнай тэмай падчас тэлепраграмы «Клуб рэдактараў» у суботнім эфіры канала «Беларусь 1» Генадзь Давыдзька назваў неабгрунтаваныя прэтэнзіі расійскіх чыноўнікаў да якасці беларускіх прадуктаў харчавання.

Беларускае малако ў маскоўскім супермаркеце. Фота FotograFF з сайта tvc.ru.

Беларускае малако ў маскоўскім супермаркеце. Фота FotograFF з сайта tvc.ru.

Ён задаў пытанне, чаму Беларусь, якая на фоне санкцыйнай палітыкі ў адносінах Расіі з Захадам закрыла харчовую праблему ўсходняй суседкі, сёння павінна пакутаваць ад санкцый. «Таму што тое, што робіць Рассельгаснагляд — гэта практычна санкцыі Расіі супраць Беларусі», — цытуе Генадзя Давыдзьку агенцтва БелТА.

Ён прапануе ўвесці ў абарот тэрмін «данквертызацыя рынку», які б азначаў выцясненне якаснай прадукцыі ва ўгоду чыім-небудзь інтарэсам.

Прэтэнзіі кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта тычыліся рээкспарту праз Беларусь санкцыйных прадукцыі з ЕС і якасці беларускага малака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0