Сетка будаўнічых крам Mile адкрыла новы гіпермаркет у Менску. Ён размясціўся ў гандлёвым доме «Ждановічы» на вул. Ціміразева, 127.

Гэта ўжо трэці і самы буйны магазін гэтай сеткі ў беларускай сталіцы. Будаўнічы гіпермаркет Mile таксама працуе ў Брэсце.

У кастрычніку гэтага года падобная крама ў Магілёве была зачыненая пасля крыху больш за год працы. У кіруючай кампаніі ТАА «Астамбуд» такі крок патлумачылі намерам сканцэнтраваць развіццё сеткі ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0