«Тут ёсць дысгармонія ў пытаннях свабоды слова, але ёсць і пытанне радыкалізму, разбурэння міждзяржаўнай і брацкай дружбы», — заявіў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў 20 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, каментуючы справу аб затрыманні трох аўтараў агенцтва Рэгнум.

БелТА

БелТА

Як паведамляе БелаПАН, затрыманых дыпламат ахарактарызаваў як «вельмі радыкальных журналістаў», якія «забіваюць кліны» паміж народамі Беларусі і Расіі.

«Так, гэта беларускія грамадзяне, гэта працэсуальна справа беларуская, — сказаў Сурыкаў. — Але вельмі моцна сумняваемся, што гэтыя людзі — сапраўдныя патрыёты краіны, у якой жывуць і з'яўляюцца яе грамадзянамі. Бо такія фармулёўкі, як «недадзяржава», «неданарод», не ўпрыгожваюць ніякага грамадзяніна, у тым ліку і журналіста краіны».

Пры гэтым расійскі пасол адзначыў, што ў справе трэба «вельмі добра разабрацца». «Ёсць вельмі шмат пытанняў. І тыя органы, якія гэтым займаюцца, павінны паглядзець i, не ўрываючыся ў пытанні свабоды слова, прыняць адпаведныя рашэнні», — сказаў Сурыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0