ЗША пашырылі санкцыі супраць Расіі ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне. Пра гэта гаворыцца ў заяве амерыканскага Міністэрства фінансаў.

У пашыраны санкцыйных спіс увайшлі сем фізічных асоб: прэзідэнт Нацыянальнай медыя групы Кірыл Кавальчук, члены савета дырэктараў Акцыянернага банка «Расія» Дзмітрый Лебедзеў, Міхаіл Клішын і Дзмітрый Мансураў, топ-менеджар гэтага ж банка, Міхаіл Дзедаў, старшыня праўлення Собінбанка Алег Мінаеў і бізнэсмэн Яўген Прыгожын.

Таксама пад санкцыі патрапіў шэраг кампаній.

Акрамя таго, у санкцыйны спіс упершыню дададзеныя марскія судны — нафтавыя танкеры «Маршал Жукаў» і «Сталінград».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0