Пераходная адміністрацыя абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа накіравала ў Пентагон пералік асноўных прыярытэтаў абароннай палітыкі, у якім ніяк не згаданая Расія. Дакумент аказаўся ў распараджэнні Foreign Policy.

У спісе, які быў складзены са слоў аднаго з галоўных дарадцаў Трампа па абароне Міры Рыкардзел, усяго чатыры пункты:

- Распрацаваць стратэгію, каб перамагчы/знішчыць ІД;

- Стварыць моцную абарону (прыбраць абмежаванні ў бюджэце; палепшыць моц / памер / гатоўнасць войскаў);

- Распрацаваць паўнавартасную стратэгію кібербяспекі;

- Пошук спосабаў павысіць эфектыўнасць (узяць за аснову «вялікія дасягненні» намесніка міністра Роберта Уорка: чакаем прапаноў ад міністэрства).

На просьбу пракаментаваць змест службовай запіскі прадстаўнік Трампа Джэсіка Дзіта заявіла, што рабіць высновы пра прыярытэты на аснове гэтага дакумента было б «памылкай». У Пентагоне адмовіліся каментаваць дакумент, але заўважылі, што прадстаўнікам Трампа дакладвалі аб працы на расійскім кірунку.

Як адзначае Foreign Policy, прадстаўнікі Пентагона заўсёды называлі Расею ў ліку асноўных пагроз з пункту гледжання абароннай палітыкі. Незалежныя аналітыкі таксама паказвалі, што магчымы канфлікт Расеі і НАТА стаіць на першым месцы сярод імаверных пагроз у 2017 годзе.

Трамп падчас сваёй перадвыбарчай кампаніі і пасля перамогі неаднаразова падкрэсліваў, што хоча паспрабаваць наладзіць адносіны з Масквой. На пасаду дзяржсакратара ён прызначыў кіраўніка нафтавай кампаніі Exxon Mobil Рэкса Тылерсана, якога ўзнагароджвалі расійскім ордэнам Дружбы за ўмацаванне сувязяў паміж дзвюма краінамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?