Запрашаем на навагоднюю Беларускую інтэлектуальную гульню, якая адбудзецца 27 снежня ў пабе «Піўняры»(вул. Лабанка, 77).
Гэта паб-квіз, прысвечаны беларускай культуры (у шырокім сэнсе слова), дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі.
Браць удзел могуць не толькі знаўцы беларушчыны, але і проста кемлівыя, знаходлівыя людзі.
Працягласць — 2—2,5 гадзіны.
Кошт квітка — 5 рублёў за 1 чалавека.
Кароткая інструкцыя:
1. Збярыце каманду ад 2 да 10 чалавек, зарэгіструйце яе 23 снежня (рэгістрацыя будзе адкрыта з 12.00 у суполках «Укантакце» і «Фэйсбуку».
2. Прыходзьце 27 снежня а 19-й гадзіне ў паб «Піўняры» (вул. Лабанка, 77).
3. Калі не маеце каманды, усё роўна прыходзьце. Абавязкова знойдзем для вас кампанію!
Раскінем розумам па-беларуску!





