Фота Яўгенія Ерчака, Tut.by
Узвядзеннем грамадска-гандлёвага аб'екта на месцы 2-й бальніцы зоймецца кампанія «Капаонік» з ААЭ. Пра гэта на прэс-канферэнцыі «Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця горада» распавёў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.
Па словах мэра, дакумент быў падпісаны літаральна ўчора.
«Цяпер распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя, і, думаю, што ў пачатку наступнага года пачнём вызваляць гэтую пляцоўку. З улікам таго, што яны ўмеюць будаваць хутка, якасна, цікава, вельмі хутка там з'явіцца аб'ект», - паведаміў журналістам Шорац.
Аб'ект будзе выконваць розныя функцыі. «Там будзе грамадская, гасцінічная, дзелавая, рэстаранная, буціковая зоны. Гэта значыць будзе такой грамадска-гандлёвы аб'ект досыць цікавай і смелай архітэктуры», — сказаў Шорац і паабяцаў, што праект будзе прэзентаваны ў хуткім часе.
«У нас ішлі вельмі доўгія, цяжкія перамовы. Кампанія раней не працавала на рынку Беларусі», — адзначыў ён.
«Капаонік» — так называецца папулярны сербскі курорт. Ён належыць братам Карычам. Сербскія бізнесмены даўно вядомыя і сяброўскімі сувязямі з Аляксандрам Лукашэнкам. Па паведамленні сэрбскіх СМІ, па запрашэнні Карычаў прэзідэнт Беларусі ў сакавіку 2009 года пабываў на гэтым сербскім курорце.
Браты Карычы рэалізуюць у Беларусі шэраг праектаў у сферы будаўніцтва. У ліку буйных аб'ектаў шматфункцыянальны комплекс «Мінск-Свет», «Маяк Мінска», жылы комплекс «Вівальдзі» і іншыя.
Яны лічыліся аднымі з самых уплывовых бізнэсоўцаў Сербіі ў часы праўлення Слабадана Мілошавіча.





