Пра гэта сведчаць вынікі даследаванняў аб перавагах спажыўцоў на друкаваным рынку Беларусі, якія былі праведзены ў кастрычніку-лістападзе, паведаміў на X Міжнароднай канферэнцыі выдаўцоў, паліграфістаў і распаўсюджвальнікаў друкаванай прадукцыі «Друкаваны рынак: новыя выклікі — новыя стратэгіі» дырэктар Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ Давід Ротман.

Па выніках даследаванняў, больш за 50% беларусаў, што чытаюць, купляюць кнігі.

Адзін раз у месяц набываюць кнігі 5,6% чытачоў, адзін раз у год і радзей — 23,8%.

Большасць спажыўцоў аддаюць перавагу рабіць пакупкі кніг у інтэрнэт-крамах, рост колькасці пакупак праз інтэрнэт у апошнія гады вельмі істотны.

Давід Ротман адзначыў, што кнігавыдаўцу варта ўлічваць гэты фактар пры прасоўванні прадукцыі на рынку, як і тое, што часцей за ўсё спажыўцы даведаюцца аб новых выданнях з інтэрнэт-рэсурсаў. Такім чынам, у Сетцы неабходна шырока праводзіць рэкламу кніг.

Штодня чытаюць 17,1% беларусаў, адзін або некалькі раз у тыдзень - 21,4%, не чытаюць наогул - 15,7%.

Электроннай кнізе аддаюць перавагу 30,6% беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0