Колькасць фінаў з нізкімі даходамі скарачаецца пяты год запар, паведамляе yle.fi.
Паводле папярэдніх звестак Статыстычнага цэнтра, у мінулым годзе ў Фінляндыі налічвалася 631 000 чалавек з нізкім узроўнем даходаў, што на 43 тыс. менш, чым годам раней. У 2015 годзе доля насельніцтва з нізкімі даходамі склала 11,7%.
У 2015 годзе бедным лічылі адзінокага чалавека, які зарабляў максімум 14 230 еўра ў год, гэта значыць 1 185 еўра ў месяц.
Нізкім лічыцца даход, які складае максімум 60% ад сярэдняга даходу грамадзян. Таму колькасць асоб з нізкімі даходамі залежыць таксама ад агульнага ўзроўню заробкаў.





