За здачу жылля ў першай эканоміка-планіровачнай зоне стаўка падаходнага падатку павялічыцца да 30,5 рубля ў месяц за пакой (цяпер яна складае 27,5 рубля), у другой — да 25,5 рубля (цяпер — 23 рублі), у трэцяй і чацвёртай — да 21,5 рубля (цяпер — 19,5 рубля), а ў пятай — 17,5 рубля (цяпер — 16 рублёў). Рашэнне ўступіць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Па словах начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Андрэя Сабалеўскага, на 1 лістапада ў якасці плацельшчыкаў падаходнага падатку ў фіксаваных сумах ад здачы жылля было зарэгістравана больш за 58,4 тысячы гараджан. Гэта на 2 тысячы чалавек больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

За мінулы перыяд года ў бюджэт паступіла 9,8 млн рублёў, што на 1,7 млн рублёў (дэнамінаваных) больш, чым за студзень — кастрычнік 2015 года.

Як чакаецца, арэндадаўцы папоўняць гарадскі бюджэт у наступным годзе на 13,1 мільёна рублёў падаходнага падатку.

Нагадаем, у апошні раз стаўкі для тых, хто здае ў арэнду кватэры, павышалі сёлета ў красавіку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0