У роліку жанчына з цыгарэтай кладзецца ў труну, а яе знаёмая ставіць сяброўцы ў ногі скрыню для ахвяраванняў. «Вось так і праходзяць будні ў моргу», — кажа мужчынскі голас за кадрам.
Як заявілі ў маскоўскай пахавальнай службе «Рытуал», запіс зроблены ў моргу пры гарадской клінічнай бальніцы.
Прадстаўніку гэтай арганізацыі вядома, што адна з жанчын на відэа раней беспаспяхова спрабавала ўладкавацца да іх на працу.





