«З пункту гледжання сучасных дэбатаў вакол тэлебачання і тэлевізійнага прадукту, не так ужо і важна, будзе нейкі канал на спутніку ці ў кабельных сетках, — піша ў сябе ў фэйсбуку Алесь Герасіменка, дактарант-беларус, які навучаецца ў Брытанііі. — У Брытаніі, напрыклад, самая галоўная праблема і выклік для TV - як дастукацца да маладзейшай аўдыторыі, якая не тое што не глядзіць тэлевізар, нават камп'ютарам перастае карыстацца.

І вось брытанцы кажуць, што галоўны выклік для BBC — перайсці на іншыя платформы, каб быць даступным адначасова і на мабільных прыладах, і на кампах, і ўвогуле на ўсім, праз што можна выйсці ў інтэрнэт. Толькі тады, кажуць яны, будзе нейкі сэнс ва ўтрыманні грамадзкага тэлебачаня ці, як яго там завуць, Public Service Broadcasting. Бо розныя Нэтфлікі наступаюць. І, магчыма, хутка прыйдзе дзень, калі большасць аўдыторыі будзе глядзець у прайм-тайм netflix, а не «класічнае» ТВ.

Было б добра, каб і ў Беларусі нарэшце з'явіўся беларускі відэапрадукт, даступны на розных платформах, які б змог дастукацца і да маладзейшай аўдыторыі», — заключае Герасіменка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0