Расейцы, якія вызнаюць праваслаўе, маюць няправільнае ўяўленне аб тлумачэнні Святога Духа ў адпаведнасці з праваслаўнай традыцыяй. Большасць грамадзян РФ у ходзе ўсерасійскага рэпрэзентатыўнага апытання адказала, што Святы Дух, на іх думку, зыходзіць не толькі ад Айца, але і ад Сына. Такі погляд адпавядае каталіцкай традыцыі.

Усерасійскае рэпрэзентатыўнае апытанне было праведзена на замову службы «Асяроддзе» фондам «Грамадская думка» ў 2016 годзе. Падчас апытання праваслаўных рэспандэнтаў, у прыватнасці, правяралі на веданне дагматычных асноў веры.

Адно з пытанняў, зададзеных расейцам, было сфармулявана наступным чынам: «Якое са сцверджанняў вы лічыце правільным: «Святы Дух паходзіць і ад Айца, і ад Сына» ці «Святы Дух паходзіць толькі ад Айца»?».

З тым, што «Святы Дух паходзіць і ад Айца, і ад Сына», пагадзілася 69% праваслаўных расейцаў. Аднак гэты догмат з'яўляецца адной з асноў каталіцкай веры. Праваслаўны догмат заключаецца ў тым, што Святы Дух паходзіць толькі ад Айца. Аднак так мяркуюць толькі 10% апытаных. «Хочацца памаўчаць і ўсвядоміць гэты факт ва ўсёй яго паўнаце», — рэзюмавалі даследчыкі вынікі сацапытання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?