Расія апавясціла Міжнародны саюз біятланістаў (IBU), што не будзе ў 2017 годзе праводзіць юніёрскі чэмпіянат свету, які павінен быў прайсці ў Востраве, і этап Кубка свету па біятлоне ў Цюмені. Пра гэта паведамляецца на сайце IBU. Таксама двое расійскіх біятланістаў былі адхіленыя ад спаборніцтваў, паведамляе тэлеканал Дождь.

Рашэнне аб тым, дзе будуць праводзіцца гэтыя спаборніцтвы будзе прынята пазней. Адным з месцаў этапу Кубка свету называліся і Раўбічы.

«Гэта важны крок для Расійскага саюза біятланістаў - паказаць свету і IBU, што сітуацыя зараз вельмі сур'ёзная. Гэта дапаможа міжнароднай сям'і біятланістаў засяродзіцца на спорце падчас усіх гэтых падзей», - сказаў прэзідэнт IBU Андэрс Бесеберг.

Таксама IBU пачаў расследаванне ў дачыненні да 29 расійскіх біятланістаў, якія былі згаданыя ў дакладзе Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) пра допінг у расійскім спорце. Расследаванне таксама пачнецца і ў дачыненні да Расійскага саюза біятланістаў. Акрамя таго, IBU прыняў рашэнне часова адхіліць ад спаборніцтваў двух расійскіх біятланістаў, у дачыненні да якіх было ўжо адкрыта расследаванне Міжнародным алімпійскім камітэтам. Імёны гэтых спартсменаў не называюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0