Паліцыя Аўстраліі затрымала сем чалавек, якія меркавана планавалі здзейсніць на Каляды серыю тэрактаў у другім па велічыні горадзе краіны Мельбурне, паведамляе Associated Press са спасылкай на галоўнага камісара паліцыі ў аўстралійскім штаце Вікторыя Грэма Эштана.

Паводле яго слоў, сямёра затрыманых, натхнёных «Ісламскай дзяржавай», мелі намер здзейсніць атакі на месцы ў цэнтры горада — чыгуначны вакзал Фліндэрс-стрыт, плошча Федэрацыі, а таксама сабор Святога Паўла.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна