Старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч заклікае не звязваць завядзенне крымінальных спраў у дачыненні да аўтараў шэрагу інфармрэсурсаў па артыкуле за распальванне нацыянальнай варожасці з палітыкай. Пра гэта ён заявіў у эфіры праграмы «Трэба разабрацца» на тэлеканале АНТ, піша БелТА.

«Варта выразна разумець, што палітыка - асобна, Следчы камітэт - асобна. Мы не разглядаем гэтыя заведзеныя крымінальныя справы як нейкія палітычныя хады. Для нас гэта тры з 85,5 тыс. крымінальных спраў - не больш за тое», - адзначыў Іван Наскевіч.

Падставай для распачынання спраў стаў зварот Міністэрства інфармацыі, падставай - заключэнне рэспубліканскай экспертнай камісіі аб тым, што ў артыкулах траіх аўтараў змяшчаліся заклікі да распальвання нацыянальнай варожасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?