Фота: mchs.gov.by

Фота: mchs.gov.by

У Шчучынскім раёне на пажары загінула двое мужчын. Здарэнне адбылося ўначы 23 снежня ў вёсцы Навасёлкі. Калі на месца прыехалі ратавальнікі, у драўляным доме ўжо гарэў дах. Падчас разведкі ў двух розных пакоях знайшлі целы 57-гадовага гаспадара і яго 46-гадовага госця (вядома, што яны нідзе не працавалі). Мяркуецца, што трагедыя адбылася з-за неасцярожнасці пры курэнні, адзначае прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?