Новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты павінны ўмацаваць і пашырыць свой ядзерны патэнцыял. Пра гэта на ён напісаў у чацвер на сваёй старонцы ў Twitter.

«ЗША павінны значна ўмацаваць і пашырыць свой ядзерны патэнцыял да таго моманту, калі свет прыйдзе да разумення адносна ядзерных бомбаў», — напісаў Трамп.

Падчас выбарчай кампаніі Дональд Трамп дапусціў большае распаўсюджванне ядзернай зброі для такіх краін, як Японія, Сірыя і Паўднёвая Карэя.

Акрамя таго, падчас перадвыбарных дэбатаў з Хілары Клінтан абраны прэзідэнт ЗША заявіў, што ядзерны арсенал Расіі навейшы, чым амерыканскі, а магчымасці ЗША састарэлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?