Умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будуць вызначаць атмасферныя франты і вільготная паветраная маса атлантычнага паходжання, піша Tut.by.

У суботу ўначы ў асобных раёнах, днём па паўночным захадзе краіны кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с, па поўначы парывы да 12 м/с. Тэмпература ноччу 0 — -6°С, днём -2 — +3°С.

У нядзелю, 25 снежня, на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах рэспублікі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу -3 — + 3°С, днём -2 — +4°С.

У сталіцы будзе без істотных ападкаў. Слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература 24 снежня ноччу -2 — -4°С, днём каля 0°C.

У нядзелю чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак каля 0°C.

У панядзелак у асобных раёнах, а ў аўторак на большай частцы краіны — узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра ў панядзелак: ноччу -3 — +3°С, днём +1 — + 8°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0