Міланская паліцыя застрэліла мужчыну, якога падазраюць у нападзе на калядны кірмаш у Берліне 19 снежня. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

Як перадае La Repubblica, падчас перастрэлкі мужчына крычаў «Алах Акбар». Ён параніў аднаго з афіцэраў паліцыі ў плячо. Перастрэлка адбылася ў ноч на 23 снежня каля чыгуначнай станцыі на плошчы 1 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0