Тэхнічныя спецыялісты правераць стан прыладаў, пры неабходнасці абновяць праграмнае забеспячэнне і ўсталююць пэўны набор праграм (сэрвісы па дастаўцы прадуктаў на дом, маніторынгу талонаў да доктара, расклад транспарту, інтэрнэт-банкінг і іншыя).

Валанцёры акцыі «Добрыя справы» навучаць атрымальнікаў працаваць з тэлефонам і дадаткамі, дапамогуць падключыць інтэрнэт і адкажуць на іх пытанні. МТС, у сваю чаргу, паведаміць дарыльшчыкам пра тое, што падарунак знайшоў свайго адрасата.

У акцыі ўдзельнічаюць салоны па адрасах:

  • Мінск, пр. Незалежнасці, 95
  • Брэст, пр. Машэрава, 46-22
  • Віцебск, пр. Будаўнікоў, 8/2
  • Гомель, вул. Сялянская, 26
  • Гродна, вул. Чырвонаармейская, 3
  • Магілёў, вул. Міронава, 21-46
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0