«Справа знаходзіцца ў судзе, таму ўсё магчыма», — сказаў ён, адказваючы на пытанне, ці магчыма судовае ўрэгуляванне з Беларуссю газавага пытання.

«Я не ведаю, ці працягнуцца перамовы ў гэтым годзе альбо ўжо пасля святаў. Цяпер складана сказаць», — цытуе Дварковіча ТАСС.

Мінск і Масква дагэтуль не ўрэгулявалі пытанні кошту расійскага газу і загрузкі сыравінай беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў. З 2016 года Расія згодна з дамоўленасцямі павінна была пастаўляць у Беларусь штогод 24 млн тон нафты аж да 2024 года. Аднак з другога паўгоддзя пастаўкі былі скарочаныя спачатку да 3,5 млн тон у квартал, а з кастрычніка — ужо да 3 млн тон. Гэта стала адказам на запазычанасць па пастаўках расійскага газу ў 281 млн долараў. 19 кастрычніка старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур заявіў аб наяўнасці сродкаў для разлікаў за газ, а 21 кастрычніка міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык сцвярджаў, што грошы за газ «сёння пералічваем», але гэтага не адбылося.

8 снежня прэс-сакратар прэм'ер-міністра Уладзіслаў Сычэвіч паведаміў, што Беларусь ажыццявіла авансавы плацеж за пастаўку расійскага газу. «Беларусь зацікаўленая ў як мага больш хуткім вырашэнні сітуацыі, якая склалася, у сувязі з чым у якасці першага кроку і жэсту добрай волі ажыццявіла апераджальны авансавы плацеж за прыродны газ», — сказаў Сычэвіч.

Памер плацяжу, аб'ём і кошт аплачанага газу названыя не былі. Аднак Аркадзь Дварковіч у канцы мінулага тыдня заявіў, што Расія вярнула гэты плацеж, паколькі чакае поўнай аплаты запазычанасці за газ.

Расійскі пасол Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 20 снежня заявіў, што дакумент аб вырашэнні нафтагазавай спрэчкі паміж Беларуссю і Расіяй будзе падпісаны ў найбліжэйшыя дні. Журналісты нагадалі Сурыкаву, што 15 снежня ён анансаваў вырашэнне нафтагазавай спрэчкі да 20 снежня. «Дваццатае чысло, не дваццатае… Але ў найбліжэйшыя дні ў любым выпадку будзе падпісаны адпаведны дакумент, які здыме ўсе рознагалоссі», — выказаў упэўненасць пасол РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0