Уладзімір Пуцін. Фота kremlin.ru

Уладзімір Пуцін. Фота kremlin.ru

«Калі казаць пра тых гэтак званых інфарматараў, якія ўцяклі за мяжу і здаюць там усё запар альбо прыдумляюць ужо, хацеў бы вось што сказаць: я ўжо не памятаю прозвішча гэтага грамадзяніна, які ўцёк і які ўзначальваў у нас Расійскае антыдопінгавае агенцтва, ён жа да гэтага дзе працаваў — у Канадзе, а потым што ён рабіў — прыязджаў у Расію, і, паколькі ён быў прызначаны на высокую пасаду, цягаў сюды ўсялякую гадасць», — цытуе Пуціна «Расія Сёння».

Прэзідэнт Расіі сказаў, што не можа ўявіць, што той, хто перамяшчае праз дзяржаўную мяжу Канады ці ЗША гэтыя забароненыя прэпараты, ніколі і нікім не быў заўважаны.

«Многія з вас перасякаюць мяжу ЗША і Канады, вельмі строгі кантроль. Ён пастаянна сюды гэтую дрэнь цягаў, ператварыў гэта ў свой асабісты бізнэс, прымушаў людзей браць і ўжываць. А тых, хто адмаўляўся, скажам, як плыўцы, ён яшчэ супраць іх прыдумляў нейкія санкцыі», — сказаў Пуцін.

Прэзідэнт дадаў, што «калі яму хвост прыціснулі, не змаглі яго пасадзіць проста, ён уцёк і, абараняючы сябе і гарантуючы сабе месца пад сонцам, пачаў там усё зліваць, маючы на ўвазе, што яму там створаць умовы для нармальнага жыцця».

«На нейкім этапе створаць, а потым, як любога нягодніка, кінуць проста, і ўсё. Нікому такія не патрэбныя. Што ж ён тут не змагаўся? Мяне гэта наводзіць на пэўныя думкі, што яго там хтосьці і вёў, дачакаліся пэўнага моманту і зрабілі ўкід гэты», — сказаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0