Фота sk.gov.by
Увечары 18 верасня ў кватэры дома на завулку 3-м Мечнікава п'яны магіляўчанін напаў на жанчыну. Ён біў яе, патрабаваў аддаць яму грошы, пагражаў забойствам.
У гэты час васьмікласнік Дзяніс ішоў да сябра. Ён пачуў крыкі, якія даносіліся з кватэры, і выклікаў міліцыю. Нарад прыехаў хутка і затрымаў зламысніка.
У дачыненні да 28-гадовага нападніка распачалі крымінальную справу за разбой, здзейснены з пранікненнем у жыллё, яго будуць судзіць.
Намеснік начальніка УСК па Магілёўскай вобласці Віталь Шлеханаў уручыў вучню СШ №15 падзяку і наручны гадзіннік.
Фота sk.gov.by