Блогер Антон Матолька мяркуе, што гэта не так. 23 снежня ён апублікаваў у фэйсбуку зварот невядомага мастака да грамадскасці.

«Я хачу падзякаваць усім, хто ацаніў маю акцыю. Гэтай працай я не хацеў казаць пра палітыку ці адносіны Беларусі і Расіі. Гэтыя трактоўкі я б пакінуў гледачу: хай кожны сам вырашае, што значыць калючы дрот, каму ён коліць рукі, каму — галаву, а каму — чэрап знутры.

Сваёй акцыяй я хацеў сказаць, што калі хтосьці збіраецца ператварыць вулічнае мастацтва ў інструмент прапаганды і камерцыйнай нажывы, ён мусіць быць гатовы да таго, што так проста яму гэта з рук не сыдзе, лёгка не будзе.

Калі нехта лічыць, што можа напляваць на меркаванне людзей, гараджан, хай будзе гатовы атрымаць адпор, адказ ад тых, каму не ўсё адно. Ці буду гэта я, ці нехта іншы — не важна. У дадзеным выпадку я кажу ад імя ўсіх тых, каго ванітуе ад ілжывай прапаганды і навязвання свайго густу і свайго меркавання тымі, хто вышэй.

Гарадская прастора не належыць чыноўнікам, якіх мы не абіраем. Не, паважаныя, мы вам не верым!

Дзякуй!»

Улады сцвярджаюць, што знайшлі мастака, які намаляваў калючы дрот на графіці «Мінск-Масква»

Ананімны графіціст: «Пераследаваць мяне было б глупствам. Гэта не вандалізм, а выпраўленне вандалізму»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру