Федэральнае бюро расследаванняў выпусціла папярэджанне аб магчымых нападах так званай «Ісламскай дзяржавы» на тэрыторыі ЗША ў калядныя святы.

«ФБР вядома аб некалькіх анлайн-публікацыях, у якіх утрымліваюцца заклікі да нападаў супраць амерыканскіх цэркваў. Як і заўсёды ў падобных выпадках, ФБР адсочвае сітуацыю, высвятляючы, наколькі праўдападобныя такія пагрозы», - гаворыцца ў заяве бюро.

Раней неназваныя чыноўнікі паведамілі амерыканскім СМІ, што ФБР і міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША накіравалі ведамствам на месцах афіцыйнае папярэджанне аб магчымых нападах.

Гэта адбылося пасля таго як на сайтах, якія падтрымліваюць ІД, быў апублікаваны пералік амерыканскіх цэркваў у адкрытым доступе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0