Сталічныя ўлады прынялі рашэнне аб павелічэнні тарыфаў на работы (паслугі) па прымусовай адбуксіроўцы, а таксама захоўванні адбуксіраванага транспартнага сродку на ахоўнай стаянцы — яно замацавана ў рашэнні № 3560 ад 1 снежня 2016 года, якое было апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Адзначаецца, што дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання — гэта значыць з гэтага дня.
Так прымусовая адбуксіроўка (эвакуацыя) транспартнага сродку на ахоўную стаянку з поўнай пагрузкай на эвакуатар вырасла са 43 да 60 рублёў;
прымусовая адбуксіроўка (эвакуацыя) транспартнага сродку на ахоўную стаянку з частковай пагрузкай на эвакуатар вырасла з 35 да 50 рублёў;
захоўванне прымусова адбуксіраванага (эвакуяванага, дастаўленага) транспартнага сродку на ахоўнай стаянцы за 1-3 сутак захоўвання вырасла з 6 да 7 рублёў;
Захоўванне прымусова адбуксіраванага (эвакуяванага, дастаўленага) транспартнага сродку на ахоўнай стаянцы за 4-9 сутак захоўвання суткі вырасла з 3,5 да 4,0 рублёў;
а захоўванне прымусова адбуксіраванага (эвакуяванага, дастаўленага) транспартнага сродку на ахоўнай стаянцы за 10 і наступныя суткі захоўвання — з 2,5 да 3,0 рублёў.





