Побытавая этнаграфія. Хацеў унук пахваліцца перад народжанай у часы Пілсудскага бабай.

— Баба, а калі ў нас сёння Вігілія будзе?

— Якая вягіля?

— Ну вячэра калядная.

— Куцця можа?

— Ну.

— Дык ты кажы «куцця». У нас яна гэдак век звалася. І ўперад, да вайны. Гэта мо ў палякаў звалася вягіля?!

— Дык і ў нас жа да вайны была Польшча.

— Я ўжо не ведаю, што тут было і што будзе. Але пра ніякую вягілю не чула. А куцця, як уходзімся, будзе!

(Запісана ў Налібаках, Стаўпецкі раён Менскай вобласці.)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?