Ажыятаж у сталічных крамах: гандляры зніжкамі імкнуцца прывабіць кліентаў. Напрыклад, ЦУМ сёння даваў зніжку 17% на ўсе тавары.
Дарэчы, горад зрабіў падарунак і пенсіянерам: яны апошнія пяць дзён мелі права на бясплатны праезд у метро.
А ў гандлёвы цэнтр «Сталіца», што пад зямлёй, пад плошчай Незалежнасці, прыехаў вось такі Святы Мікалай — на Рудольфе, але ў шапцы Дзеда Мароза.





