25 снежня Раство святкуюць каталікі і пратэстанты, шэраг праваслаўных цэркваў у свеце. Праз два тыдні яго будуць адзначаць праваслаўныя ў Беларусі. Раство даўно ўжо стала свецкай датай. Нас проста чакае некалькі тыдняў святаў.
Сёння самы час згадаць мінулы год, падумаць пра наступны 2017-ы ды загадаць жаданні. Хай яны збудуцца!
Выкарыстайце акенца каментароў да гэтага артыкула, каб павіншаваць са святамі родных, знаёмых, сяброў, каханых.
З Раством! З Божым Нараджэннем! З Нараджэннем Хрыстовым! З Калядамі! Вясёлых святаў, дарагія чытачы!





