Свіслацкі РАУС накіраваў у Мінск адразу 3 супрацоўнікаў міліцыі, каб уручыць позву музыканту і паэту з Мінску Зміцеру Захарэвічу, які 30 кастрычніка браў удзел у Свіслацкім фэсце памяці паўстанцаў 1863 года.

Як паведаміў праваабаронцам Зміцер Захарэвіч, суд адбудзецца 30 снежня ў 15:30 у судзе Свіслацкага раёна.

За сёлетнюю акцыю ў Свіслачы ды Якушоўцы ўжо аштрафаваныя 14 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?